І была спрэчка паміж пастухамі быдла Абрамавага і пастухамі быдла Лотавага; і Хананэі і Фэрэзэі жылі тады ў той зямлі.
БЫЦЦЁ 50:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І бачылі жыхары зямлі той, Хананэі, плач у Гарэн-гаатадзе, і сказалі: вялікі плач гэты ў Егіпцян! Таму дадзена імя мясьціне той: плач Егіпцян, што каля Ярдана. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўбачылі жыхары зямлі той, Хананейцы, жалобу ў Гарэн-Гаатадзе, і сказалі: «Гэта вялікая жалоба ў Эгіпцянаў!» Дзеля гэтага назвалі імя яго: Абэль-Міцраім, які на другім баку Ярдану. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі гэта ўбачылі жыхары зямлі Ханаан, казалі: «Гэта вялікая жалоба егіпцян», і дзеля таго названа тое месца Абэл-Міцраім. |
І была спрэчка паміж пастухамі быдла Абрамавага і пастухамі быдла Лотавага; і Хананэі і Фэрэзэі жылі тады ў той зямлі.
І сказаў Якаў Сымону і Левію: вы абурылі мяне, зрабіўшы мяне ненавісным жыхарам гэтай зямлі, Хананэям і Фэрэзэям. У мяне людзей мала; зьбяруцца супроць мяне, паб'юць мяне, і зьнішчаны буду я і дом мой.
І дайшлі яны да Гарэн-гаатада каля Ярдана і плакалі там плачам вялікім і вельмі моцным; і ўчыніў Язэп жалобу па бацьку сваім сем дзён.
вось ён за Ярданам, па дарозе да захаду сонца, у зямлі Хананэяў, якія жывуць на раўніне, насупраць Галгала, паблізу дубровы Марэ.
дай мне перайсьці і ўбачыць тую добрую зямлю, якая за Ярданам, і тую цудоўную гару і Ліван.
узыдзі на вяршыню Фасгі й зірні вачыма тваімі да мора і на поўнач, і на поўдзень і на ўсход, і паглядзі вачыма тваімі, бо ты не пяройдзеш за Ярдан гэты;
а залатыя мышы былі па колькасьці гарадоў Філістымскіх - пяці валадароў, ад гарадоў умацаваных і да адкрытых сёлаў, да вялікага каменя, на якім паставілі каўчэг Госпада, і які да сёньня на полі Ісуса Бэтсамісяніна.