І калі яны зьелі хлеб, прывезены зь Егіпта, тады бацька іхні сказаў ім: ідзеце зноў, купеце нам крыху ежы.
БЫЦЦЁ 44:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў бацька наш: ідзеце зноў, купеце нам крыху ежы. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў бацька наш: “Вярніцеся, купіце нам трохі харчаваньня”. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) то сказаў бацька наш: “Вярніцеся і купіце для нас крыху пшаніцы”. |
І калі яны зьелі хлеб, прывезены зь Егіпта, тады бацька іхні сказаў ім: ідзеце зноў, купеце нам крыху ежы.
а калі не пашлеш, дык ня пойдзем; бо той чалавек сказаў нам: не яўляйцеся да мяне перад аблічча, калі брата вашага ня будзе з вамі.
Калі мы прыйшлі да раба твайго, бацькі нашага, дык пераказалі яму словы гаспадара майго.
Мы сказалі: нельга нам ісьці; а калі будзе з намі меншы брат наш, дык пойдзем; бо нельга нам бачыць твар таго чалавека, калі ня будзе з намі меншага брата нашага.