БЫЦЦЁ 38:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пад час родаў яе выявілася, што блізьняты ў нутробе ў яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сталася ў часе родаў ейных, і вось, блізьняты ў жываце ейным. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі настаў час нараджаць, выявілася, што мае ва ўлонні двайнятаў. У час родаў адно з дзяцей высунула ручку, на якую павітуха завязала чырвоную стужку, кажучы: |
І пад час родаў яе паказалася рука; і ўзяла бабка-павітуха і навязала яму на руку чырвоную нітку, сказаўшы: гэты выйшаў першы.