І пайшоў Гасподзь, перастаўшы гаварыць з Абрагамам: а Абрагам вярнуўся ў месца сваё.
БЫЦЦЁ 31:55 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў Лаван з самага рана і пацалаваў унукаў сваіх і дачок сваіх, і дабраславіў іх. І пайшоў і вярнуўся Лаван у сваё месца. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўстаў Ляван рана раніцай, і пацалаваў сыноў сваіх і дочак сваіх, і дабраславіў іх, і пайшоў, і вярнуўся Ляван на месца сваё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Лабан, узняўшыся рана, пацалаваў унукаў сваіх і дачок сваіх, дабраславіў іх і вярнуўся ў сваё месца. |
І пайшоў Гасподзь, перастаўшы гаварыць з Абрагамам: а Абрагам вярнуўся ў месца сваё.
І дабраславілі Рэбэку і сказалі ёй: сястра наша, хай родзяцца ад цябе тысячы тысяч, і хай валодаюць нашчадкі твае жытлішчамі ворагаў тваіх,
І паклікаў Ісаак Якава і дабраславіў яго і наказаў: не бяры сабе жонкі з дачок Ханаанскіх:
Пасьля таго, як Рахіль нарадзіла Язэпа, Якаў сказаў Лавану: пусьці мяне, і пайду я ў сваё месца і ў сваю зямлю:
І адказваў Лаван і сказаў Якаву: дочкі - мае дочкі; дзеці - мае дзеці; быдла - маё быдла, і ўсё, што ты бачыш, гэта маё; ці магу я цяпер што зрабіць з дочкамі маімі і зь дзецьмі іхнімі, якія народжаны імі?
І пабег Ісаў яму напярэймы і абняў яго, і ўпаў на шыю яму і цалаваў яго, і плакалі.
І перайшоў увесь народ Ярдан, і цар таксама. І пацалаваў цар Вэрзэлія і дабраславіў яго, і ён вярнуўся ў месца сваё.
І сказаў Валак Валааму: што ты са мною робіш? я ўзяў цябе, каб праклясьці ворагаў маіх, а ты, вось, дабраслаўляеш?
І ўстаў Валаам і пайшоў назад у сваю мясьціну, а Валак таксама пайшоў сваёю дарогаю.
але Гасподзь, Бог твой, не схацеў слухаць Валаама і абярнуў Гасподзь, Бог твой, праклён ягоны ў дабраславеньне табе, бо Гасподзь, Бог твой, любіць цябе;
Але Гасподь судзіцьме народ Свой і з рабоў Сваіх умілажаліцца, калі Ён угледзіць, што рука іхняя аслабла, і не засталося ні заключаных, ні тых, што засталіся звонку.
Яны паднялі енк і зноў заплакалі. І Орфа разьвіталася зь сьвякроўю сваёю, а Рут засталася зь ёю.