бо я, раб твой, жывучы ў Гесуры ў Сірыі, даў абяцаньне: калі Гасподзь верне мяне ў Ерусалім, я прынясу ахвяру Госпаду.
БЫЦЦЁ 28:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і я ў міры вярнуся ў дом бацькі майго, і будзе Гасподзь маім Богам, - Біблія (пераклад А.Бокуна) і я вярнуся ў супакоі ў дом бацькі майго, і будзе ГОСПАД мне Богам, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і калі шчасліва вярнуся ў дом бацькі свайго, і Госпад будзе і мне Богам, |
бо я, раб твой, жывучы ў Гесуры ў Сірыі, даў абяцаньне: калі Гасподзь верне мяне ў Ерусалім, я прынясу ахвяру Госпаду.
І Мэмфівастэй, сын Ёнатана, сына Саўлавага, выйшаў насустрач цару. Ён не абмываў ног сваіх, не абрэзваў пазногцяў, не клапаціўся пра бараду сваю і ня мыў вопраткі сваёй з таго дня, як выйшаў цар, да дня, калі ён выйшаў зь мірам.
Але Мэмфівастэй адказаў цару: хай ён возьме нават усё, пасьля таго як гаспадар мой цар зь мірам вярнуўся ў дом свой.
І сказаў Нэеман: калі ўжо ня так, дык хай рабу твайму дадуць зямлі, колькі панясуць два мулы, бо ня будзе больш раб твой прыносіць цэласпаленьні і ахвяры іншым багам, апрача Госпада;
І заклікаў Явіс да Бога Ізраілевага і сказаў: о, калі б Ты дабраславіў мяне Тваім дабраславеньнем, пашырыў межы мае, і рука Твая была са мною, ахоўваючы мяне ад зла, каб я не гараваў. І Бог паслаў яму, чаго ён прасіў.
Гасподзь цьвярдыня мая і слава мая, Ён стаў мне ратункам. Ён Бог мой, і праслаўлю Яго; Бог бацькі майго, і ўсхвалю Яго.
Госпаду сказаў ты цяпер, што Ён будзе тваім Богам, і што ты будзеш хадзіць шляхамі Ягонымі і захоўваць запаведзі Ягоныя і законы Ягоныя і слухацца голасу Ягонага;
дык, як вярнуся зь мірам ад Аманіцянаў, што выйдзе з варотаў дома насустрач мне, будзе Госпаду, і прынясу гэта на цэласпаленьне.