БЫЦЦЁ 27:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён увайшоў да бацькі свайго і сказаў: бацька мой! Той сказаў: вось я; хто ты, сыне мой? Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўвайшоў ён да бацькі свайго, і сказаў: «Ойча мой!» I сказаў ён: «Вось я. Хто ты, сыне мой?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён, увайшоўшы да бацькі свайго, сказаў: «Бацьку мой!» А той адказаў: «Слухаю. Хто ты, сыне мой?» |
Якаў сказаў бацьку свайму: я, Ісаў, першынец твой, я зрабіў, як ты сказаў мне; устань, сядзь і паеж дзічыны маёй, каб дабраславіла мяне душа твая.
А Ісаак, бацька ягоны, сказаў яму: хто ты? Ён сказаў: я сын твой, першынец твой, Ісаў.
І сказаў Ізраіль Язэпу: браты твае ці ж ня пасьвяць у Сіхеме? ідзі, я пашлю цябе да іх. Ён адказаў яму: вось я.
Тады ты паклічаш - і Гасподзь пачуе, залямантуеш - і Ён скажа: Вось Я! Калі ты адвядзеш з асяродзьдзя твайго ярмо, перастанеш падымаць палец і гаварыць зьняважлівае