І крумкачы прыносілі яму хлеб і ваду раніцай і хлеб і мяса ўвечары, а з патока ён піў.
АДКРЫЦЦЁ 12:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але зямля памагла жанчыне, і адкрыла зямля вусны свае і паглынула раку, якую пусьціў цмок з пашчы сваёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дапамагла зямля жанчыне, і расчыніла зямля вусны свае, і праглынула раку, якую пусьціў цмок з пашчы сваёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дапамагла жанчыне зямля, бо раскрыла зямля вусны свае і праглынула раку, якую выпусціў дракон са сваёй пашчы. |
І крумкачы прыносілі яму хлеб і ваду раніцай і хлеб і мяса ўвечары, а з патока ён піў.
І пайшоў Азаіл насустрач яму, і ўзяў дарунак у рукі свае і ўсяго найлепшага ў Дамаску, колькі могуць несьці сорак вярблюдаў, і прыйшоў і стаў перад абліччам ягоным, і сказаў: сын твой Вэнадад, цар Сірыйскі, паслаў мяне да цябе папытацца: ці папраўлюся я ад гэтай хваробы?
І раз'яюшыўся цмок на жанчыну і пайшоў, каб уступіць у бойку з астатнімі ад насеньня яе, якія захоўваюць запаведзі Божыя і маюць сьведчаньне Ісуса Хрыста.