Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




АГЕЯ 1:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

на дваццаць чацьвёрты дзень шостага месяца, на другім годзе цара Дарыя.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

у дваццаць чацьвёрты дзень, у шосты месяц, у другі год валадара Дарыя.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дваццаць чацвёртага дня шостага месяца, у другі год цара Дарыя.

Глядзіце раздзел



АГЕЯ 1:15
6 Крыжаваныя спасылкі  

На другім годзе цара Дарыя, на шостым месяцы, у першы дзень месяца было слова Гасподняе праз Агея прарока Зарававэлю, сыну Салафіілеваму, упраўцу Юдэі, і Ісусу, сыну Ясэдэкаваму, вялікаму іярэю.


І абудзіў Гасподзь дух Зарававэля, сына Салавіілевага, упраўцы Юдэі, і дух Ісуса, сына Ясэдэкавага, вялікага іярэя, і дух усёй рэшты людзей - і яны прыйшлі і пачалі рабіць працу ў доме Госпада Саваофа, Бога свайго,


На сёмым месяцы, у дваццаць першы дзень месяца, было слова Гасподняе праз Агея прарока:


На дваццаць чацьвёрты дзень дзявятага месяца, на другім годзе Дарыя, было слова Гасподняе праз Агея прарока:


І было слова Гасподняе да Агея другі раз у дваццаць чацьвёрты дзень месяца, і сказана:


У восьмым месяцы, у другі год Дарыя, было слова Гасподняе Захарыю, сыну Варахіінаваму, сыну Адаваму, прароку: