У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім.
ІСУСА 21:39 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Эсэвон і прадмесьці яго, Язэр і прадмесьці яго: усіх гарадоў чатыры, Біблія (пераклад А.Бокуна) Хешбон і пашы ягоныя, Язэр і пашы ягоныя — чатыры гарады. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Хесебон, і Язэр: чатыры гарады з іх наваколлямі. |
У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім.
Буду плакаць па табе, вінаграднік Сэвамскі, плачам Язэра; галіны твае распасьцерліся за мора, дасталі да возера Язэра; спусташальнік напаў на летнія плады твае і на сьпелы вінаград.
У сыноў Рувімавых і ў сыноў Гадавых статкаў было вельмі многа; і ўбачылі яны, што зямля Язэр і зямля Галаад ёсьць месца прыдатнае статкам;
і ўсе гарады на раўніне, і ўсё царства Сігона, цара Амарэйскага, які валадарыў у Эсэвоне, якога забіў Майсей як і правадыроў Мадыямскіх, Эвія і Рэкема, і Цура і Хура і Рэву, князёў Сігонавых, якія жылі ў зямлі той;
мяжою іхняй быў Язэр і ўсе гарады Галаадскія, і палавіна зямлі сыноў Амонавых да Араэра, што перад Раваю,
ад племя Гадавага: гарады сховішчы забойцаў - Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго, Маханаім і прадмесьці яго,
Усіх гарадоў сынам Мэрарыным паводле родаў іхніх, астатнім родам лявіцкім, паводле жэрабя дасталася дванаццаць гарадоў.