ІСУСА 15:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна сказала: дай мне дабраславеньне: ты даў мне зямлю паўднёвую, дай мне і крыніцы водаў. І даў ён ёй крыніцы верхнія і крыніцы ніжнія. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна сказала: «Дай мне дабраславенства. Калі ты даў мне зямлю Нэгеў, дай мне крыніцы водаў». І даў ёй [Халеў] крыніцы верхнія і нізавыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна ж адказала: «Дай мне дабраславенне; даў ты мне Нагэб, зямлю сухую, дык дай мне і зямлю з крыніцамі водаў». Дык даў ёй Калеб напоеныя крыніцамі узвышша і даліну. |
прымі дабраславеньне маё, якое я прынёс табе, бо Бог даў мне, і ёсьць у мяне ўсё. І ўпрасіў яго. І той узяў
Вось чаму я палічыў патрэбным упрасіць братоў, каб яны першыя пайшлі да вас і папярэдне паклапаціліся, каб абвешчанае ўжо дабраславеньне ваша было гатовае, як дабраславеньне, а не як прымусовая даніна.
А пра Юду сказаў гэта: пачуй, Госпадзе, голас Юды і прывядзі яго да народу ягонага; рукамі сваімі хай абароніць ён сябе, і ты будзь памочнікам супроць ворагаў ягоных.
І сталася, як яна мела ісьці, дык намовілі яе прасіць у бацькі свайго поля. І яна зышла з асла, а Халеў сказаў ёй: што табе?
Вось гэтыя дарункі, якія прынесла рабыня твая гаспадару майму, каб даць іх хлопчыкам, якія служаць гаспадару майму.