ІСАІ 40:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як жа кажаш ты, Якаве, і выказваеш, Ізраіле: «дарога мая схавана ад Госпада, і дзея мая забытая ў Бога майго»? Біблія (пераклад А.Бокуна) Чаму ты кажаш, Якуб, і гаворыш, Ізраіль: «Схаваны шлях мой перад ГОСПАДАМ, і суд мой адыйшоў ад Бога майго»? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чаму кажаш, Якубе, і ты гаворыш, Ізраэлю: «Схавалася дарога мая перад Госпадам. І суд мой прайшоў міма Бога майго»? |
Госпадзе! Ты Бог мой; услаўлю Цябе, усхвалю імя Тваё, бо Ты зьдзейсьніў дзівоснае; вызначэньні даўнія - у ісьціне, амін.
Памятай гэта, Якаве і Ізраіле, бо ты - раб Мой; Я ўзгадаваў цябе: раб Мой - ты, Ізраіле, не забывай Мяне.
А Я сказаў: дарма Я працаваў, на нішто і марна нікчэмніў сілу Сваю. Але Маё права - у Госпада, і ўзнагарода Мая - у Бога Майго.
У гарачцы гневу Я схаваў ад цябе аблічча Маё на час, але вечнаю літасьцю памілую цябе, кажа Адкупнік твой Гасподзь.
І сказаў Давід у сэрцы сваім: калі-небудзь траплю я ў рукі Саўлу, і няма мне нічога лепшага, як уцячы ў зямлю Філістымскую; і адчэпіцца ад мяне Саўл і ня будзе шукаць мяне болей па ўсіх межах Ізраільскіх, і я выратуюся ад рукі ягонай.