ЁВА 19:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) О, калі б запісаны былі словы мае! калі б накрэсьлены былі яны ў кнізе Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто запіша словы мае? Хто дасьць мне, каб былі яны зазначаныя ў кнізе, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто прадставіць мне [магчымасць], каб былі запісаны словы мае? Хто дасць мне, каб былі яны зазначаны ў кнізе |
О, калі б хто выслухаў мяне! Вось маё жаданьне, каб Усеўладны адказваў мне, і каб абаронца мой склаў запіс.
Цяпер ідзі, накрэсьлі гэта на дошцы ў іх, і запішы гэта ў кнігу, каб засталося на будучы час, назаўсёды, навечна.
І сказаў мне Гасподзь: вазьмі сабе вялікі сувой і накрэсьлі на ім чалавечымі пісьмёнамі: магер-шэлал-хаш-баз.
вазьмі сабе кніжны скрутак і напішы на ім усе словы, якія Я казаў табе пра Ізраіля і пра Юду і пра ўсе народы з таго дня, як Я пачаў гаварыць табе, ад дзён Ёсіі - да гэтага дня;