і няхай там сьвятар Цадок і прарок Натан памажуць яго на валадара Ізраіля, і затрубіце ў рог, і кажыце: “Няхай жыве валадар Салямон!”
4 ЦАРСТВАЎ 9:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І возьмеш пасудзіну з алеем, і выльеш на галаву ягоную, і скажаш: “Гэта кажа ГОСПАД: "Я памазваю цябе на валадара Ізраіля"”. І адчыніш дзьверы, і ўцячэш адтуль без затрымкі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вазьмі посуд з алеем, і вылі на галаву ягоную, і скажы: так кажа Гасподзь: памазваю цябе ў цара над Ізраілем. Потым адчыні дзьверы, і бяжы, і не чакай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І возьмеш пасудзіну з алеем, і выльеш на галаву яму, і скажаш: “Гэта кажа Госпад: “Я намашчаю цябе на цара Ізраэля”. І адчыніш дзверы, і ўцячэш адтуль без затрымкі». |
і няхай там сьвятар Цадок і прарок Натан памажуць яго на валадара Ізраіля, і затрубіце ў рог, і кажыце: “Няхай жыве валадар Салямон!”
і Егу, сына Німшы, памажаш на валадара Ізраіля, а Элісэя, сына Шафата, з Абэль-Мэхолы, памажаш на прарока замест сябе.
І сказаў Хазаэль: «Хто такі слуга твой, гэты сабака, каб рабіў такія вялікія рэчы?» І сказаў Элісэй: «ГОСПАД паказаў мне цябе як валадара Сірыі».
І ён устаў, і ўвайшоў у дом, і [юнак] выліў алей на галаву ягоную, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я памазваю цябе на валадара для народу ГОСПАДА, для Ізраіля.
І ад Бога было на загубу Ахазіі, што ён прыйшоў да Ярама. І, прыйшоўшы, ён выйшаў з Ярамам супраць Егу, сына Німшы, якога памазаў ГОСПАД на выгубленьне дому Ахава.
У другім годзе валадараньня Навухаданосара сьніў Навухаданосар сны, і дух ягоны стрывожыўся, і сон ягоны адыйшоў ад яго.
Ты — валадар. Бог Найвышэйшы даў Навухаданосару, бацьку твайму, валадарства і веліч, і славу, і маестат.
Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.
Калі ж яны адыйшлі, вось, анёл Госпада зьяўляецца ў сьне Язэпу і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную, і бяжы ў Эгіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад мае шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго».
Падыйшла да Яго жанчына, якая мела алябастравы збанок міра шматкаштоўнага, і выліла на галаву Ягоную, калі Ён узьлягаў.
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на галаву ягоную, і пацалаваў яго, і сказаў: «Вось, памазаў цябе ГОСПАД на правадыра спадчыны Сваёй.
І сказаў Самуэль Саўлу: «ГОСПАД паслаў мяне памазаць цябе валадаром для народу Ягонага, Ізраіля. І цяпер паслухай голас словаў ГОСПАДА.
І сказаў Самуэль: «Ці не малым ты быў у вачах сваіх, а стаўся ты галавой каленаў Ізраіля. І памазаў цябе ГОСПАД на валадара для Ізраіля,
І сказаў Самуэль: «Як я пайду? Пачуе пра гэта Саўл і заб’е мяне». І сказаў яму ГОСПАД: «Возьмеш з сабою ялаўку і скажаш: “Іду скласьці ахвяру ГОСПАДУ”.
«Заўтра ў гэтую самую пару пашлю да цябе чалавека з зямлі Бэн’яміна. Ты памажаш яго на валадара народу Майго Ізраіля. Ён вызваліць народ Мой з рук Філістынцаў, бо Я ўзглянуў на народ Мой, бо лямант ягоны дайшоў да Мяне».