І быў зроблены вылом у муры гораду, і ўначы ўсе ваяры [ўцяклі] па шляху брамы між мурамі, што каля саду валадарскага, а Халдэйцы былі вакол гораду. І выйшлі яны на шлях да Арабы.
4 ЦАРСТВАЎ 25:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў увесь народ ад малога да вялікага, і начальнікі войска, і пайшлі ў Эгіпет, бо баяліся аблічча Халдэйцаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў увесь народ, ад малога да вялікага, і ваеначальнікі, і пайшлі ў Егіпет, бо баяліся Халдэяў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстаў народ, ад малога да вялікага, і кіраўнікі войска, і пайшлі ў Егіпет, бо баяліся халдэяў. |
І быў зроблены вылом у муры гораду, і ўначы ўсе ваяры [ўцяклі] па шляху брамы між мурамі, што каля саду валадарскага, а Халдэйцы былі вакол гораду. І выйшлі яны на шлях да Арабы.