4 ЦАРСТВАЎ 24:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Егаяхін меў васямнаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме тры месяцы. Імя маці ягонай — Нэхушта, дачка Эльнатана з Ерусаліму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Васямнаццаць гадоў было Еханіі, калі зацараваў, і тры месяцы валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Нэхушта, дачка Элнафана, зь Ерусаліма. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ёахін меў васемнаццаць гадоў, калі стаў царом, і цараваў ён у Ерузаліме тры месяцы. Маці яго называлася Нэста, дачка Эльнатана з Ерузаліма. |
Восемь гадоў было Егаяхіну, калі ён пачаў валадарыць, і тры месяцы і дзесяць дзён ён валадарыў у Ерусаліме. І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА.
Як жывы Я, кажа ГОСПАД, калі б Ехонія, сын Егаякіма, валадар Юды, быў пярсьцёнкам на правай руцэ Маёй, нават адтуль Я сарву яго!
І Я выкіну цябе і маці тваю, якая нарадзіла цябе, у зямлю чужую, у якой вы не нарадзіліся, і там вы памрацё,
Ці ж чалавек той, Ехонія, — [гэта] пасудзіна пагарджаная і пабітая? Ці ж ён — рэч, у якой ня маюць упадабаньня? Чаму адкінуты ён і насеньне ягонае, і выкінутыя ў зямлю, якой яны ня ведаюць?
ГОСПАД паказаў мне, і вось, два кашы фігаў пастаўлены перад сьвятыняй ГОСПАДА пасьля таго, як Навухаданосар, валадар Бабілонскі, вывеў з Ерусаліму Ехонію, сына Егаякіма, валадара Юды, і рамесьнікаў, і кавалёў, і завёў іх у Бабілон.
І заваладарыў Сэдэкія, сын Ёсіі, замест Коніі, сына Егаякіма. Яго паставіў як валадара ў Юдзе Навухаданосар, валадар Бабілонскі.