Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 24:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 І валадар Эгіпецкі не выходзіў ужо з зямлі сваёй, бо валадар Бабілону заваяваў усё ад ручая Эгіпецкага аж да ракі Эўфрат, усё, што належала да валадара Эгіпту.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Цар Егіпецкі ня выходзіў болей зь зямлі сваёй, бо ўзяў цар Вавілонскі ўсё, ад патока Егіпецкага да ракі Еўфрата, што належала цару Егіпецкаму.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 І цар Егіпецкі не выходзіў ужо са сваёй зямлі, бо цар Бабілона заваяваў усё ад ручая Егіпецкага аж да ракі Эўфрат, усё, што належала цару Егіпта.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 24:7
10 Крыжаваныя спасылкі  

Супраць Эгіпту, супраць вой­ска фараона Нэхо, валадара Эгіпецкага, якое было каля ракі Эўфрат у Каркемішы і якое пабіў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, у чацьвёртым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды:


У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: «Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат:


Ад Ацмону паверне [мяжа] да ручаю Эгіпецкага і спыніцца на беразе мора.


І станецца ў той дзень, што ГОСПАД вымалаціць каласы ад ракі [Эўфрат] аж да ручая Эгіпецкага, і вы, сыны Ізраіля, усе, што да аднаго, будзеце сабраныя.


І валодаў Салямон усімі валадарствамі ад ракі [Эўфрат] аж да зямлі Філістынцаў і аж да межаў Эгіпту. Яны прыносілі яму дары і служылі Салямону ўсе дні жыцьця ягонага.


і пераходзіла да Ацмону, і даходзіла да ручая Эгіпецкага, і спынялася на беразе мора. Такая была іх мяжа паўднёвая.


Дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД: “Вось, Я супраць фараона, валадара Эгіпецкага, і Я зламлю рамёны ягоныя, тое моцнае і тое зламанае, і выкіну меч з рукі ягонай.


Не ўцячэ хуткі і ня выратуецца волат. На поўначы, на беразе ракі Эўфрат спатыкаюцца яны і падаюць.


«Сыне чалавечы, Я зламаў рамяно фараона, валадара Эгіпту, і вось, яно ня будзе перавязанае, каб даць лекі, каб зрабіць павязку, каб перавязаць яго, каб ня меў ён сіл трымаць меч.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы