І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерусалім, усіх князёў, усіх ваяроў мужных, дзесяць тысячаў палонных, і ўсіх кавалёў і цесьляроў. І не засталося нікога, толькі галота людзей зямлі.
4 ЦАРСТВАЎ 24:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсіх ваяроў сем тысячаў, і кавалёў, і цесьляроў тысячу, і ўсіх волатаў, здатных да вайны, вывеў валадар Бабілону ў няволю, у Бабілон. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсё войска лікам сем тысяч, і ўмельцаў, і будаўнікоў тысячу, усіх адважных, якія ходзяць на вайну, вывеў цар Вавілонскі на пасяленьне ў Вавілон. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўсіх дужых людзей, сем тысяч, і майстроў і будаўнікоў тысячу, і людзей, здатных да вайны; і вывеў іх цар Бабілона ў няволю, у Бабілон. |
І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерусалім, усіх князёў, усіх ваяроў мужных, дзесяць тысячаў палонных, і ўсіх кавалёў і цесьляроў. І не засталося нікога, толькі галота людзей зямлі.
І некаторых з галоты зямлі начальнік целаахоўнікаў пакінуў як вінаградараў і земляробаў.
І ўсе Ізраільцяне былі ўнесены ў сьпіс; і вось яны запісаныя ў кнігу валадароў Ізраіля і Юды, і былі пераселены ў Бабілон за правіны свае.
Я аддам цябе ў рукі тых, якія шукаюць душы тваёй, і ў рукі тых, абліччаў якіх ты баішся, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, і ў рукі Халдэйцаў.
пасьля выхаду з Ерусаліму валадара Ехоніі, маці валадара, эўнухаў і князёў Юды і Ерусаліму, кавалёў і рамесьнікаў з Ерусаліму.
Вось народ, які выгнаў [у няволю] Навухаданосар: у сёмым годзе — тры тысячы дваццаць тры Юдэі;
І ўзяў [аднаго] з насеньня валадара, і заключыў з ім запавет, і прысягаю зьвязаў яго, а магнатаў зямлі забраў,
І скажаш: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вялікі арол з вялікімі крыламі, з доўгімі пёрамі, з рознакаляровым пер’ем, прыляцеў на Лібан і сарваў вершаліну кедра.