і багацьце ежы на стале ягоным, і дамы слугаў ягоных, і паставу паслугачоў ягоных, і адзеньне іхняе, і чашнікаў ягоных, і цэласпаленьні, якія ён складаў у Доме ГОСПАДА, і была яна ў захапленьні.
4 ЦАРСТВАЎ 16:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён прыбраў перад абліччам валадара Асірыі кружганак суботні, які пабудавалі ў Доме [Божым], і выхад навонкі для валадара з Дому ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адмяніў крыты суботні ход, які збудавалі пры храме, і зьнешні царскі ўваход да дома Гасподняга, дзеля цара Асірыйскага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама зняў ён крыты суботні праход, які пабудавалі ў святыні, і вонкавы ўваход для цара ў святыні Госпада дзеля цара асірыйцаў. |
і багацьце ежы на стале ягоным, і дамы слугаў ягоных, і паставу паслугачоў ягоных, і адзеньне іхняе, і чашнікаў ягоных, і цэласпаленьні, якія ён складаў у Доме ГОСПАДА, і была яна ў захапленьні.
І загадаў ім, кажучы: «Гэта слова, якое вы маеце выканаць. Трэцяя частка вас, якія прыходзіце ў суботу, будзе вартаваць пры доме валадара,
І валадар Ахаз абламіў ліштвы з падставаў, і зьняў з іх мыцельнікі, і зьняў мора з валоў мядзяных, якія пад ім былі, і паставіў яго на каменную падлогу.
і аж дагэтуль ён у браме валадарскай, якая на ўсход, яны — прыдзьвернікі паводле чаргі сыноў Левія.
Князь, [толькі] князь будзе сядзець у ёй, каб спажываць хлеб перад абліччам ГОСПАДА. Шляхам праз прысенкі пры браме ўвойдзе і тым самым шляхам выйдзе».
І ўвойдзе князь праз прысенкі брамы звонку, і стане каля вушакоў брамы. І складуць сьвятары цэласпаленьне і ахвяру мірную, а ён паклоніцца на парозе брамы, і выйдзе, а брама ня будзе замкнёная аж да вечара.