І пайшоў валадар Ахаз на спатканьне з Тыглят-Пілесэрам, валадаром Асірыі, у Дамаск, і ўбачыў ахвярнік у Дамаску. І валадар Ахаз пераслаў Урыі сьвятару выяву ахвярніка і ўзор усёй пабудовы ягонай.
4 ЦАРСТВАЎ 16:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пабудаваў Урыя сьвятар ахвярнік паводле ўсяго таго, што прыслаў валадар Ахаз з Дамаску, і зрабіў гэта сьвятар Урыя, пакуль вярнуўся валадар Ахаз з Дамаску. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пабудаваў сьвятар Урыя ахвярнік паводле ўзору, які прыслаў цар Ахаз з Дамаска; і зрабіў так сьвятар Урыя да прыбыцьця цара Ахаза з Дамаска. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пабудаваў святар Урыя ахвярнік; паводле ўсяго таго, што прыслаў цар Ахаз з Дамаска, так зрабіў святар Урыя, пакуль вярнуўся цар Ахаз з Дамаска. |
І пайшоў валадар Ахаз на спатканьне з Тыглят-Пілесэрам, валадаром Асірыі, у Дамаск, і ўбачыў ахвярнік у Дамаску. І валадар Ахаз пераслаў Урыі сьвятару выяву ахвярніка і ўзор усёй пабудовы ягонай.
І прыйшоў валадар з Дамаску, і ўбачыў ахвярнік, і наблізіўся валадар да ахвярніка, і ўзыйшоў на яго.
А мядзяны ахвярнік, які [стаяў] перад абліччам ГОСПАДА, ён загадаў прыбраць з пярэдняга боку Дому [Божага], паміж ахвярнікам і Домам ГОСПАДА, і паставіў яго побач ахвярніка [новага] на поўначы.
І пабудаваў ён ахвярнікі ў доме ГОСПАДА, пра які сказаў ГОСПАД: «У Ерусаліме Я зьмяшчу імя Маё».
І паставіў ён выяву Астарты, якую зрабіў, у Доме [Божым], пра які ГОСПАД сказаў Давіду і Салямону, сыну ягонаму: «У гэтым Доме і ў Ерусаліме, які Я выбраў з усіх каленаў Ізраіля, Я зьмяшчу імя Маё на вякі.
І пабудаваў ён ахвярнік у Доме ГОСПАДА, пра які сказаў ГОСПАД: «У Ерусаліме будзе імя Маё на вякі»;
Бо і прарок, і сьвятар сапсаваныя, і нават у Доме Маім знайшоў Я ліхоту іхнюю, кажа ГОСПАД.
Сьвятары ейныя парушаюць Закон Мой, паганяць сьвятыні Мае, не аддзяляюць сьвятое ад несьвятога і не адрозьніваюць чыстага ад нячыстага, і ад суботаў Маіх адвярнулі вочы свае, і Я зьняважаны сярод іх.
Дзеля гэтага ў той час, калі ўсе народы пачулі гук трубы, жалейкі, арфы, ліры, псалтыра, дуды і ўсялякіх музычных інструмэнтаў, усе народы, плямёны і мовы ўпалі і пакланіліся балвану залатому, якога паставіў Навухаданосар валадар.
Зьнішчаны народ Мой, бо няма веданьня. За тое, што ты адкінуў веданьне, і Я адкіну цябе ад сьвятарства Майго. І як ты забыўся пра Закон Бога твайго, і Я таксама забудуся пра сыноў тваіх.
Бо ці ж я на людзей спадзяюся, ці на Бога? Ці шукаю, каб спадабацца людзям? Бо калі б я яшчэ людзям дагаджаў, дык ня быў бы слугою Хрыста.