А іншыя дзеяньні Салямона, і ўсё, што ён рабіў, і мудрасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў Салямона.
4 ЦАРСТВАЎ 12:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў Ёаш, валадар Юды, усе рэчы сьвятыя, якія ахвяравалі Язафат, Егарам, Ахазія, бацькі ягоныя, валадары Юды, і тое, што ён сам ахвяраваў, усё золата, якое мог знайсьці ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў доме валадара, і паслаў Хазаэлю, валадару Сірыі, і ён адступіў ад Ерусаліму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Астатняе пра Ёаса і пра ўсё, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Юдэйскіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А іншыя дзеянні Ёаса і ўсё, што ён зрабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі? |
А іншыя дзеяньні Салямона, і ўсё, што ён рабіў, і мудрасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў Салямона.
А іншыя дзеяньні Ерабаама, як ён ваяваў і як валадарыў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
Іншыя дзеяньні Рэхабаама і ўсё, што ён рабіў, заспісана ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
І ўзяў Аса ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і даў яго слугам сваім, і паслаў іх да Бэн-Гадада, сына Табрымона, сына Хэзіёна, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:
У той час Хазаэль, валадар Сірыі, пайшоў ваяваць з Гатам, і здабыў яго. І павярнуў Хазаэль аблічча сваё, каб ісьці на Ерусалім.
А іншыя дзеяньні Ёаша і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
І ўзяў Ахаз срэбра і золата, якое знаходзілася ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і паслаў як дар валадару Асірыі.
І аддаў Эзэкія ўсё срэбра, якое знаходзілася ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцах дому валадара.
У той час Эзэкія зьняў [золата] з дзьвярэй Дому ГОСПАДА і з вушакоў, якія пазалаціў Осія, валадар Юды, і аддаў яго валадару Асірыі.
А іншыя дзеяньні Егарама, і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.,