Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 8:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 А іншыя дзеяньні Егарама, і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 Астатняе пра Ёрама і пра ўсё, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Юдэйскіх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 А астатнія дзеянні Ярама, і ўсё, што ён зрабіў, — ці ж гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 8:23
16 Крыжаваныя спасылкі  

А іншыя дзеяньні Салямона, і ўсё, што ён рабіў, і муд­расьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў Салямона.


Іншыя дзеяньні Рэхабаама і ўсё, што ён рабіў, заспісана ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


А іншыя дзеяньні Асы, мужнасьць ягоная і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія пабудаваў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. Калі ж ён састарэўся, хварэў на ногі.


А іншыя дзеяньні Ёаша і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


А іншыя дзеяньні Амазіі запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


А іншыя дзеяньні Ётама і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


А іншыя дзеяньні Азарыі і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


А іншыя дзеяньні Ахаза, якія ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


А іншыя дзеяньні Эзэкіі, і мужнасьць ягоная, і як ён зрабіў сажалку і канал і ўвёў ваду ў горад, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


А іншыя дзеяньні Манасы, і ўсё, што ён зрабіў, і грахі ягоныя, якімі грашыў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


А іншыя дзеяньні Амона, якія ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


А іншыя дзеяньні Ёсіі і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


А іншыя дзеяньні Егаякіма і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


Але Эдом узбунтаваўся і [выйшаў] з-пад рукі Юды па сёньняшні дзень. У той час узбунтавалася [таксама] Лібна.


І супачыў Егарам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда. І заваладарыў Ахазія, сын ягоны, пасьля яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы