І ўбачыла, і вось, валадар стаіць на ўзвышэньні паводле звычаю, і князі, і трубы каля валадара, і ўвесь народ зямлі радуецца і трубіць у трубы. І разьдзёрла Аталія шаты свае, і закрычала: «Змова, змова!»
4 ЦАРСТВАЎ 11:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Егаяда сьвятар загадаў сотнікам і начальнікам войска, і сказаў: «Выведзіце яе з Дому за агароджу, а калі хто пойдзе за ёй, няхай памрэ ад мяча». Бо сьвятар сказаў: «Няхай яна ня будзе забітая ў Доме ГОСПАДА». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І даў загад Ёдай сьвятар сотнікам, начальнікам над войскам, і сказаў ім: выведзіце яе за рады, а хто пойдзе за ёю, забівайце мечам, бо сьвятар думаў, каб не забілі яе ў доме Гасподнім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А святар Ёяда загадаў сотнікам, якія былі над войскам, і сказаў ім: «Выведзіце яе за агароджу святыні, і, калі хто пойдзе за ёй, хай памрэ ад меча». Святар бо сказаў: «Нельга забіваць у святыні Госпада». |
І ўбачыла, і вось, валадар стаіць на ўзвышэньні паводле звычаю, і князі, і трубы каля валадара, і ўвесь народ зямлі радуецца і трубіць у трубы. І разьдзёрла Аталія шаты свае, і закрычала: «Змова, змова!»
І ўзлажылі рукі на яе, і пацягнулі яе дарогай, па якой уяжджаюць коні ў дом валадара, і там была яна забітая.
А ў сёмы год Егаяда паслаў і ўзяў сотнікаў, і Керэтаў, і варту, і ўвёў іх да сябе ў Дом ГОСПАДА, і заключыў з імі запавет, і запрысягнуў іх у Доме ГОСПАДА, і паказаў ім сына валадара.
І вывеў Егаяда сьвятар начальнікаў сотняў, якія былі пастаўленыя над войскам, і сказаў ім: «Выведзіце яе з шэрагаў, а хто пойдзе за ёю, няхай будзе забіты мячом». Бо сьвятар сказаў: «Не забівайце яе ў Доме ГОСПАДА».
І раздаў Егаяда сьвятар начальнікам сотняў дзіды, тарчы і шчыты, якія [зрабіў] валадар Давід і якія [былі] ў Доме Божым,
А калі хто намысьліў супраць бліжняга свайго, каб забіць яго падступна, ад ахвярніка Майго возьмеш яго на сьмерць.
І ты, сыне чалавечы, прароч і ўдар далоняй у далонь, і няхай меч падвоіць, і няхай меч патроіць забітых. Гэта меч забіваньня вялікага, які паварочваецца навокал іх.
І сказаў Ён ім: «Апаганьце таксама сьвятыню, і панадворкі ейныя закідайце трупамі!» І выйшлі яны, і забівалі ў горадзе.
І ўвесь горад узварушыўся, і пазьбягаўся народ. І, узяўшы Паўла, пацягнулі яго вонкі са сьвятыні, і адразу дзьверы былі зачынены.