І забіў Егу ўсіх, хто застаўся з дому Ахава ў Езрээлі, усіх магнатаў ягоных, дарадцаў ягоных і сьвятароў ягоных, і не засталося з іх аніводнага.
4 ЦАРСТВАЎ 10:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў, і пайшоў, і ішоў у Самарыю. І быў у дарозе каля Бэт-Экед-Гераім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў, і пайшоў, і прыйшоў у Самарыю. Па дарозе пры Бэт-Экэдзе пастухоўскім, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстаў і пайшоў. Потым ён прыйшоў у Самарыю; і калі ён быў у дарозе каля Бэт-Экед-Гераім, |
І забіў Егу ўсіх, хто застаўся з дому Ахава ў Езрээлі, усіх магнатаў ягоных, дарадцаў ягоных і сьвятароў ягоных, і не засталося з іх аніводнага.
І вось, сустрэў [Егу] братоў Ахазіі, валадара Юды, і сказаў ім: «Хто вы?» А яны сказалі: «Мы — браты Ахазіі, і мы прыйшлі прывітаць сыноў валадара і сыноў валадаркі».
А ён сказаў: «Схапіце іх жывымі!» І схапілі іх жывымі, і забілі іх каля студні Бэт-Экеду, сорак два чалавекі, і ён не пашкадаваў з іх аніводнага.
І сталася, калі Егу чыніў суд над домам Ахава, ён знайшоў князёў Юды і сыноў братоў Ахазіі, якія служылі Ахазіі, і забіў іх.