«Ідзі і скажы слузе Майму Давіду: “Гэта кажа ГОСПАД. Ці ты збудуеш Мне дом на пражываньне?
3 ЦАРСТВАЎ 6:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Адносна Дому гэтага, які ты будуеш, дык калі ты будзеш хадзіць паводле пастановаў Мае, будзеш выконваць прысуды Мае і будзеш захоўваць прыказаньні Мае, каб хадзіць паводле іх, Я споўню слова Маё адносна цябе, якое прамовіў Давіду, бацьку твайму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вось, ты будуеш храм: калі ты будзеш трымацца статутаў Маіх і рабіць паводле пастановаў Маіх і захоўваць усе запаведзі Мае, чынячы паводле іх, дык Я спраўджу на табе слова Маё, якое Я сказаў Давіду, бацьку твайму, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Што да дома гэтага, які ты будуеш, то калі будзеш спаўняць пастановы Мае, і выконваць прыказанні Мае, і захоўваць усе настаўленні Мае, трымаючыся іх, Я споўню слова Маё табе, якое абяцаў Давіду, бацьку твайму; |
«Ідзі і скажы слузе Майму Давіду: “Гэта кажа ГОСПАД. Ці ты збудуеш Мне дом на пражываньне?
і загадаў яму не хадзіць за багамі чужымі. Але ён не захаваў таго, што загадаў ГОСПАД.
А калі ты будзеш хадзіць шляхамі Маімі, калі будзеш захоўваць прыказаньні Мае і пастановы Мае, як хадзіў Давід, бацька твой, Я зраблю доўгімі дні твае».
І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, споўні слузе Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што Ты прамовіў яму, кажучы: “Ня будзе забраны ў цябе чалавек ад аблічча Майго, які будзе сядзець на пасадзе Ізраіля, калі сыны твае будуць захоўваць шлях Мой, каб хадзіць перад абліччам Маім, як ты хадзіў перад абліччам Маім”.
Ён пабудуе Дом для імя Майго, і ён будзе Мне сынам, а Я яму — Бацькам, і Я ўмацую пасад валадарства ягонага над Ізраілем на вякі”.
І ты, Салямоне, сыне мой, ведай Бога, Айца твайго, і служы Яму з сэрцам шчырым і душою ахвотнаю, бо ГОСПАД дасьледуе ўсе сэрцы і разумее ўсе намеры думак. Калі будзеш шукаць Яго, ты знойдзеш Яго; а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўжды.
І калі сыны твае будуць захоўваць запавет Мой і сьведчаньні Мае, якім Я буду навучаць іх, таксама сыны іхнія будуць вечна сядзець на пасадзе тваім».
Бо калі вы, выпраўляючы, выправіце шляхі вашыя і ўчынкі вашыя, і калі, чынячы [суд], будзе чыніць суд адзін адносна другога,
“Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Калі будзеш хадзіць па шляхах Маіх, і калі будзеш захоўваць загады Мае, тады таксама будзеш судзіць дом Мой, і захоўваць панадворкі Мае, і Я дам табе хадзіць паміж тых, якія стаяць [тут].
калі толькі застаецеся ў веры цьвёрда і непарушна, і не адпадаеце ад надзеі Эвангельля, якое вы чулі, якое абвешчана ўсяму стварэньню пад небам, якога я, Павал, стаўся служыцелем.