Харчаваньнем Салямона на кожны дзень [было]: трыццаць кораў найлепшае мукі і шэсьцьдзясят кораў звычайнай мукі,
3 ЦАРСТВАЎ 5:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Салямон даваў Хіраму дваццаць тысячаў кораў пшаніцы на харчаваньне дому ягонага і дваццаць тысячаў кораў найчысьцейшага алею. Гэта даваў Салямон Хіраму штогод. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Саламон даваў Хіраму дваццаць тысяч кораў пшаніцы на прадуктаваньне дома ягонага і дваццаць кораў аліўкавага чаўленага алею: столькі даваў Саламон Хіраму кожны год. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Саламон даваў Гіраму дваццаць тысяч кораў пшаніцы на харчаванне дому яго і дваццаць кораў найчысцейшага алею; гэта дастаўляў Саламон Гіраму штогод. |
Харчаваньнем Салямона на кожны дзень [было]: трыццаць кораў найлепшае мукі і шэсьцьдзясят кораў звычайнай мукі,
І вось, для дрывасекаў, якія сякуць дрэвы, слугаў тваіх, я даў на ежу дваццаць тысячаў кораў пшаніцы, і дваццаць тысячаў кораў ячменю, і дваццаць тысячаў батаў віна, і дваццаць тысячаў батаў алею».
Сьпеў. Псальм сыноў Караха. Кіраўніку хору: на лад сумны, суцішаны. Навучаньне Гэмана Эзрахі.
А быў Ірад дужа зазлаваны на Тырыянаў і Сідонцаў. Яны ж аднадушна прыйшлі да яго і, пераканаўшы Бласта, падкаморага валадарскага, прасілі міру, бо іхняя краіна жывілася ад валадарскае.