Дык ты зрабі такую рэч: паскідай валадароў з месцаў іхніх, і пастаў на месца іхняе намесьнікаў.
3 ЦАРСТВАЎ 20:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І набяры столькі войска, колькі загінула ў цябе, і коней, колькі было, і калясьніцаў, колькі было, і будзем ваяваць супраць іх на раўніне, і будзем мацнейшыя за іх». І ён паслухаў голас іхні, і зрабіў гэтак. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і набяры сабе войска столькі, колькі загінула ў цябе, і коней, колькі было коней, і калясьніц, колькі было калясьніц; і будзем біцца зь імі на раўніне, і тады напэўна адолеем іх. І паслухаўся ён голасу іхняга і зрабіў так. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і набяры столькі войска, колькі загінула ў цябе, і коней, колькі раней было, і столькі калясніц, колькі ты меў раней, і будзем ваяваць супраць іх на раўніне, і ўбачыце, што мы іх пераможам». І ён паслухаў іх парады, і зрабіў гэтак. |
Дык ты зрабі такую рэч: паскідай валадароў з месцаў іхніх, і пастаў на месца іхняе намесьнікаў.
Бо хваліцца бязбожнік у пажаданьнях душы сваёй, і дабраслаўляе хціўца, і грэбуе ГОСПАДАМ.