І схапіў кожны свайго супраціўніка за галаву, і ўсадзіў меч у бок ягоны, і паваліліся разам. І названае месца тое Хелкат-Гаццурым, што ў Гібэоне.
3 ЦАРСТВАЎ 20:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І перамаглі яны тых, што [ішлі] супраць іх. І Сірыйцы пачалі ўцякаць, а Ізраільцяне гналі іх. І Бэн-Гадад, валадар Сірыі, уцёк на кані з коньнікамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І біў кожны праціўніка свайго; і пабеглі Сірыйцы, а Ізраільцяне пагналіся за імі. А Вэнадад, цар Сірыйскі, выратаваўся на кані зь вершнікамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і перамаглі яны тых, што ішлі супраць іх; і сірыйцы пачалі ўцякаць, а ізраэльцы гналі іх. І Бэнадад, цар Сірыі, таксама ўцёк на кані з коннікамі. |
І схапіў кожны свайго супраціўніка за галаву, і ўсадзіў меч у бок ягоны, і паваліліся разам. І названае месца тое Хелкат-Гаццурым, што ў Гібэоне.
І ўзяў Аса ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і даў яго слугам сваім, і паслаў іх да Бэн-Гадада, сына Табрымона, сына Хэзіёна, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:
І выйшаў валадар Ізраіля, і забраў коней і калясьніцы, і зрабіў ён Сірыйцам вялікую паразу.
І Санхэрыў, валадар Асірыі, сабраў [табар], і адыйшоў, і вярнуўся, і затрымаўся ў Нініве.
Ня будзе збаўлены валадар войскам вялікім, волат ня вызваліцца праз вялікую сілу сваю;
І павярнуўся я, і ўбачыў пад сонцам, што ня шпаркім [даецца пасьпяховы] бег і не магутным — [перамога ў] вайне, і ня мудрым — хлеб, і не разумным — багацьце, і ня знаўцам — зычлівасьць, бо ад часу і выпадку залежыць усё гэта.
А Ізмаэль, сын Нэтаніі, уцёк з васьмёма людзьмі ад аблічча Ёханана і перайшоў да сыноў Амона.
Пяцёх з вас прагоняць сотню, і сотня з вас прагоніць дзесяць тысячаў. І будуць падаць ворагі вашыя перад абліччам вашым ад мяча.
І сабраліся Ізраільцяне з [каленаў] Нэфталі і Асэра і з усяго [калена] Манасы, і гналіся за Мадыянцамі.