І паведамілі валадару Салямону, што Ёаў уцёк у Намёт ГОСПАДА і вось, ён пры ахвярніку. І паслаў Салямон Бэнаю, сына Егаяды, кажучы: «Ідзі і забі яго!»
3 ЦАРСТВАЎ 2:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвайшоў Бэная ў Намёт ГОСПАДА, і сказаў [Ёаву]: «Гэта кажа валадар: "Выходзь!"» А той сказаў: «Ня выйду, але тут памру». І Бэная пераказаў слова гэтае валадару, кажучы: «Гэтак прамовіў Ёаў і гэтак адказаў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў Ванэя ў скінію Гасподнюю і сказаў яму: так сказаў цар: выходзь. І сказаў той: не, я хачу памерці тут. Ванэя перадаў гэта цару, кажучы: так сказаў Ёаў і так адказваў мне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўвайшоў Баная ў палатку Госпадаву, і загадаў яму: «Гэта загадаў цар: “Выходзь!”» А той адказаў: «Не выйду, але тут памру». Пераказаў Баная размову цару, кажучы: «Гэтак сказаў Ёаб у адказ мне». |
І паведамілі валадару Салямону, што Ёаў уцёк у Намёт ГОСПАДА і вось, ён пры ахвярніку. І паслаў Салямон Бэнаю, сына Егаяды, кажучы: «Ідзі і забі яго!»
І сказаў яму валадар: «Зрабі, як ён сказаў, і забі яго, і пахавай яго, і ачысьці мяне і дом бацькі майго ад нявіннай крыві, якую выліў Ёаў.
Бэная, сын Егаяды, сын мужа адважнага, [слаўнага] шматлікімі справамі, з Каўцээлю. Ён перамог двух ільвоў Мааву; і ён зыйшоў, і забіў ільва ў яме ў дзень завеі.