і даў табе дом гаспадара твайго і жонак гаспадара твайго на ўлоньне тваё, і аддаў табе дом Ізраіля і Юды, а калі яшчэ гэтага табе замала, дадаў бы табе яшчэ болей.
3 ЦАРСТВАЎ 2:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў валадар Салямон, і сказаў маці сваёй: «Чаму ты просіш Абішаг Шунамянку для Адоніі? Прасі таксама валадарства яму! Бо ён — старэйшы брат мой, мае пры сабе Абіятара сьвятара і Ёава, сына Цэруі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказваў цар Саламон і сказаў маці сваёй: а навошта ты просіш Авісагу Сунаміцянку для Аданіі? прасі яму і царства, бо ён мой старэйшы брат, і яму сьвятар Авіятар і Ёаў, сын Саруін. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У адказ сказаў цар Саламон маці сваёй: «Чаму ты просіш сунаміцянку Абісаг Адоніі? Прасі таксама царства яму! Бо ён старэйшы брат мой і мае пры сабе Абіятара, святара, і Ёаба, сына Сэруі». |
і даў табе дом гаспадара твайго і жонак гаспадара твайго на ўлоньне тваё, і аддаў табе дом Ізраіля і Юды, а калі яшчэ гэтага табе замала, дадаў бы табе яшчэ болей.
І сказаў Ахітафэль Абсалому: «Увайдзі да наложніцаў бацькі твайго, якіх ён пакінуў пільнаваць дом, і пачуе ўвесь Ізраіль, што агідны табе бацька твой, і ўмацуюцца рукі ўсіх, хто з табою».
І сказаў Натан Батшэве, маці Салямона, кажучы: «Ці ты ня чула, што валадарыць Адонія, сын Хагіты, а гаспадар наш Давід [пра гэта] ня ведае?
І ён сказаў: «Ты ведаеш, што валадараньне было [прызначана] мне, і ўвесь Ізраіль зьвяртаў аблічча сваё на мяне, каб я валадарыў, але валадарства адыйшло ад мяне, і яно ў брата майго, бо ГОСПАДАМ яно [дадзена] яму.
трэці — Абсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, валадара Гешуру; чацьвёрты — Адонія, сын Хагіты;
А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Салямон, чатыры ад Бат-Шэвы, дачкі Аміэля;
А Ісус, адказваючы, сказаў: «Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць келіх, які Я маю піць, і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?» Яны кажуць Яму: «Можам».
Ісус жа сказаў ім: «Ня ведаеце, пра што просіце. Ці ж можаце піць келіх, які Я п’ю, або хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?»