Вы — браты мае, вы — костка мая і цела маё. Чаму вы марудзіце, каб вярнуць валадара?”
3 ЦАРСТВАЎ 19:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Езабэль паслала да Ільлі пасланца, кажучы: «Няхай гэта зробяць мне богі і яшчэ дададуць, калі заўтра ў гэты час я не зраблю з душою тваёю тое, што зроблена з душою кожнага з іх». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслала Езавэль пасланца да Ільлі сказаць: няхай тое і тое зробяць мне багі і яшчэ больш зробяць, калі я заўтра да гэтага часу не зраблю з тваёю душою таго, што зроблена з душою кожнага зь іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Езабэль паслала да Іллі пасланца, каб сказаў: «Хай гэта зробяць мне багі і яшчэ дададуць, калі заўтра ў гэтую пару я не зраблю з тваёю душою тое, што зроблена з душою кожнага з іх». |
Вы — браты мае, вы — костка мая і цела маё. Чаму вы марудзіце, каб вярнуць валадара?”
Няхай гэта зробіць Бог з Абнэрам, і яшчэ дадасьць, калі я не зраблю Давіду так, як ГОСПАД запрысяг яму,
І прысягнуў валадар Салямон на ГОСПАДА, кажучы: «Няхай гэта зробіць мне Бог, і гэта дадасьць, калі ня супраць душы сваёй сказаў Адонія слова гэтае.
І дайшла вестка [пра гэта] да Ёава, бо Ёаў прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся. І ўцёк Ёаў у Намёт ГОСПАДА, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.
І паслаў іх [зноў] Бэн-Гадад, і сказаў: «Няхай гэта зробяць мне богі і яшчэ дададуць, калі хопіць пылу Самарыі па жмені для ўсіх людзей, якіх маю пры сабе!»
Каго зьневажаў ты і на Каго плявузгаў? Супраць Каго падняў ты голас твой і высока ўзьняў вочы твае? Супраць Сьвятога Ізраілевага!
І сказаў ён: «Няхай гэта і гэта зробіць мне Бог і яшчэ дадасьць, калі галава Элісэя, сына Шафата, застанецца на ім сёньня!»
I сказаў [Майсею] фараон: «Ідзі ад мяне! Сьцеражыся, каб ты ня бачыў больш аблічча маё, бо ў той дзень, калі ты ўбачыш аблічча маё, памрэш».
Вораг сказаў: “Буду гнацца, даганю, падзялю здабычу; насыціцца імі душа мая, выхаплю меч мой, схопіць іх рука мая”.
Я чуў абмовы ад многіх: “Жах навокал! Паведаміце, і мы паведамім пра яго!” Усе людзі, якія ў міры са мною, чакаюць падзеньня майго: “Можа, ён будзе падмануты і мы пераможам яго, і адпомсьцім яму”.
І пачулі валадар Егаякім і ўсе магнаты ягоныя, і ўсе князі словы ягоныя; і валадар шукаў, каб забіць яго. І пачуў Урыя пра гэта, і спалохаўся, і ўцёк, і прыйшоў у Эгіпет.
Цяпер ці вы гатовыя, каб у час, калі пачуеце гук трубы, жалейкі, арфы, ліры, псалтыра, дуды і ўсялякіх музычных інструмэнтаў, упасьці і пакланіцца балвану, якога я зрабіў? Але калі вы не паклоніцеся, у той жа момант будзеце кінутыя ў сярэдзіну печы, якая палае агнём. І хто той Бог, Які выратуе вас з рук маіх?»
Дзе ты памрэш, там я памру, і там буду пахаваная. Няхай гэта зробіць мне ГОСПАД і няхай яшчэ дадасьць, бо [толькі] сьмерць аддзеліць мяне ад цябе».