І Абадыя пайшоў на спатканьне з Ахавам, і паведаміў яму. І пайшоў Ахаў на сустрэчу з Ільлёю.
3 ЦАРСТВАЎ 18:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І стался, калі Ахаў убачыў Ільлю, сказаў Ахаў яму: «Ці ты той, хто трывожыць Ізраіля?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Ахаў убачыў Ільлю, дык сказаў Ахаў яму: ці ты гэта, хто бянтэжыць Ізраіля? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі ўбачыў яго, сказаў: «Ці не ты той, хто трывожыць Ізраэль?» |
І Абадыя пайшоў на спатканьне з Ахавам, і паведаміў яму. І пайшоў Ахаў на сустрэчу з Ільлёю.
І сказаў Ахаў Ільлі: «Ты знайшоў мяне, вораг мой». А ён сказаў: «Знайшоў, бо ты запрадаўся, каб чыніць ліхоту ў вачах ГОСПАДА.
І сказалі князі валадару: «Няхай памрэ, просім, чалавек гэты, бо ён аслабляе рукі ваяроў, якія засталіся ў горадзе гэтым, і рукі ўсяго народу, калі да іх прамаўляе падобныя словы. Бо чалавек гэты не шукае супакою для народу гэтага, але толькі ліха!»
І паслаў Амацыя, сьвятар з Бэтэлю, да Ерабаама, валадара Ізраіля, кажучы: «Амос змовіўся супраць цябе пасярод дому Ізраіля. Ня можа зямля вытрываць усіх словаў ягоных.
Не знайшоўшы ж іх, пацягнулі Язона і некаторых братоў да бурмістраў, крычучы, што гэтыя сусьветныя бунтаўнікі прыйшлі і сюды,
Бо, знайшоўшы, што муж гэты — пошасьць, будзіцель бунту сярод Юдэяў па ўсім сусьвеце і правадыр герэзіі Назарэйскае,
І там сказаў Егошуа: «За тое, што ты навёў на нас гора, няхай ГОСПАД навядзе на цябе гора ў гэты дзень». І ўкаменаваў яго ўвесь Ізраіль камянямі, а [ўсё] ягонае агнём было спалена.