І слугі валадара сказалі валадару: «Усё, што вырашыць гаспадар наш, валадар, вось, мы, слугі твае, [выканаем]».
2 ЦАРСТВАЎ 9:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Цыва валадару: «Як загадаў гаспадар мой, валадар, слузе твайму, так і зробіць слуга твой». І Мэфібашэт еў са стала [Давіда], як адзін з сыноў валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў Сіва цару: усё, што загадвае гаспадар мой цар рабу свайму, выканае раб твой. Мэмфівастэй еў за сталом Давіда, як адзін з сыноў цара. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Сіба цару: «Як загадаў, гаспадар мой, цар, паслугачу твайму, так і зробіць паслугач твой». А Мэрыбаал еў са стала яго, як адзін з сыноў цара. |
І слугі валадара сказалі валадару: «Усё, што вырашыць гаспадар наш, валадар, вось, мы, слугі твае, [выканаем]».
І Шымэй, сын Гера, Бэн’ямінец з Бахурыму, пасьпяшаўся з людзьмі Юды на сустрэчу з валадаром Давідам.
І калі ён прыйшоў на спатканьне валадара ў Ерусалім, сказаў яму валадар: «Чаму ты не пайшоў са мною, Мэфібашэт?»
І будзеш яму служыць на ральлі ты, і сыны твае, і слугі твае, і будзеш прынось [плады], і будзе хлеб у сына гаспадара твайго, і ён будзе есьці [яго]. І Мэфібашэт, сын гаспадара твайго, будзе есьці заўсёды хлеб са стала майго». А Цыва меў пятнаццаць сыноў і дваццаць слугаў.
Мэфібашэт меў сына малога на імя Міха. І ўсе, што жылі ў доме Цывы, былі слугамі ў Мэфібашэта.
І жыў Мэфібашэт у Ерусаліме, бо ён заўсёды еў са стала валадарскага. А быў ён кульгавы на абедзьве нагі.