Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам. Калі ён будзе блукаць, Я буду караць яго дубцом людзкім і плягамі сыноў чалавечых.
2 ЦАРСТВАЎ 7:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але міласэрнасьці Маёй не спыню адносна яго, як спыніў адносна Саўла, якога Я адкінуў перад абліччам тваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але ласкі Маёй не адбяру ў яго, як Я адабраў у Саўла, якога Я адкінуў перад абліччам тваім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А міласэрнасці Сваёй не спыню да яго, як спыніў адносна Саўла, якога Я адкінуў перад абліччам тваім; |
Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам. Калі ён будзе блукаць, Я буду караць яго дубцом людзкім і плягамі сыноў чалавечых.
І будзе трывалым дом твой, і валадарства тваё будзе перад абліччам вечна, і пасад твой будзе трываць на вякі”».
І ўсё валадарства не забяру, але адно пакаленьне дам сыну твайму дзеля Давіда, слугі Майго, і дзеля Ерусаліму, які Я выбраў».
Хто з людзей можа жыць і ня ўгледзіць сьмерці? Хто выбавіць душу сваю з рукі пекла? (Сэлях)
Прыхіліце вуха сваё і прыйдзіце да Мяне, паслухайце, і будзе жыць душа вашая! І Я заключу з вамі запавет вечны дзеля нязьменнай міласэрнасьці, [абяцанай] Давіду.
Вялікая будзе ўлада Ягоная, і супакою ня будзе канца на пасадзе Давіда і ў валадарстве Ягоным, якое Ён паставіць моцна і ўмацуе судом і праведнасьцю ад цяпер і на вякі. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта.
Бо непакорнасьць — [такі самы] грэх, як варажба, а сваволя — як пакланеньне ідалам. За тое, што ты адкінуў слова ГОСПАДА, Ён адкінуў цябе, як валадара».
І сказаў Самуэль Саўлу: «Не вярнуся з табой, бо ты адкінуў слова ГОСПАДА, і ГОСПАД адкінуў цябе, каб ты ня быў валадаром для Ізраіля».
І сказаў яму Самуэль: «Аддзярэ ГОСПАД валадарства Ізраіля ад цябе сёньня і перадасьць яго бліжняму твайму, лепшаму за цябе.
І зьняў ён з сябе адзеньне сваё, і разам з іншымі прарочыў перад Самуэлем, і ляжаў голы ўвесь дзень і ноч. Таму і гавораць: «Ці ж і Саўл між прарокаў?»