I сказаў яму Ляван: «О, каб я знайшоў ласку ў вачах тваіх! Я пераканаўся, што ГОСПАД дабраславіў мяне дзеля цябе».
2 ЦАРСТВАЎ 6:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І заставаўся Каўчэг ГОСПАДА ў доме Абэд-Эдому з Гату тры месяцы, і дабраславіў ГОСПАД Абэд-Эдома і ўвесь дом ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І заставаўся каўчэг Гасподні ў доме Авэдара Гэцяніна тры месяцы, і дабраславіў Гасподзь Авэдара і ўвесь дом ягоны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прабыў каўчэг Госпада ў доме Абэдэдома з Гета тры месяцы, і дабраславіў Госпад Абэдэдома і ўвесь дом яго. |
I сказаў яму Ляван: «О, каб я знайшоў ласку ў вачах тваіх! Я пераканаўся, што ГОСПАД дабраславіў мяне дзеля цябе».
Не пільнаваў начальнік вязьніцы нічога, што было ў руках ягоных, бо ГОСПАД быў з ім, і ў тым, што ён рабіў, ГОСПАД даваў посьпех.
I сталася, што ад таго часу, як ён паставіў яго над домам сваім і над усім, што меў, ГОСПАД дабраславіў дом Эгіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславеньне ГОСПАДА на ўсім, што меў ён у доме і ў полі.
І не хацеў Давід везьці Каўчэг ГОСПАДА да сябе ў горад Давіда, але накіраваў яго ў дом Абэд-Эдому з Гату.
Сыны Абэд-Эдома: Шэмая першародны, Егазавад другі, Ёах трэці, Сахар чацьвёрты, Натанаэль пяты,
Прынясіце ўсю дзесяціну ў дом скарбніцы, і будзе ежа ў Доме Маім, і выспрабуйце Мяне ў гэтым, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, ці не адчыню Я для вас вокны нябесныя, і ці ня выльлю на вас дабраславенства больш, чым досыць?