І ўставаў Абсалом рана, і станавіўся каля дарогі пры браме. І кожнага, хто з нейкай справай судовай зьвяртаўся да валадара на суд, клікаў Абсалом да сябе і казаў: «З якога ты гораду?» Той казаў: «Слуга твой з такога і такога калена Ізраіля».
2 ЦАРСТВАЎ 19:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер падыміся, выйдзі і прагавары да сэрца слугаў тваіх. Прысягаю табе на ГОСПАДА, што калі ня выйдзеш, ніхто не застанецца ў гэтую ноч пры табе. Гэта будзе горш табе, чым усе беды, якія прыходзілі на цябе ад маладосьці тваёй аж да цяпер». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў цар і сеў каля брамы, а ўсяму народу абвясьцілі, што цар сядзіць каля брамы. І прыйшоў увесь народ перад аблічча цара; а Ізраільцяне разьбегліся па сваіх палатках. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык цар устаў, і сеў у браме, і ўсяму народу было паведамлена, што цар сядзіць у браме; і сабралася вялікае мноства людзей перад царом. А Ізраэль уцёк у палаткі свае. |
І ўставаў Абсалом рана, і станавіўся каля дарогі пры браме. І кожнага, хто з нейкай справай судовай зьвяртаўся да валадара на суд, клікаў Абсалом да сябе і казаў: «З якога ты гораду?» Той казаў: «Слуга твой з такога і такога калена Ізраіля».
І яны ўзялі Абсалома, і кінулі яго ў лесе ў вялікую яму, і накідалі на ім вельмі вялікую купу камянёў. А Ізраільцяне ўцяклі ў намёты свае.
А Давід сядзеў паміж дзьвюма брамамі, і вартаўнік хадзіў на даху брамы над мурам. І падняў ён вочы свае, і ўбачыў, і вось, чалавек бяжыць адзін.
І сказаў ім валадар: «Што добра ў вачах вашых, я зраблю». І стаў валадар у браме, а ўвесь народ праходзіў сотнямі і тысячамі.
І сталася перамога ў той дзень жалобаю для ўсяго народа, бо народ пачуў у той дзень вестку: «Валадар сумуе дзеля сына свайго».
І на заходзе сонца ў войску закрычалі, кажучы: «Няхай кожны вяртаецца ў горад свой і ў зямлю сваю!»
І пайшоў Егарам у Цаір, і ўсе калясьніцы ягоныя з ім. І ўстаў ён уначы, і ўдарыў Эдомцаў, якія атачылі яго і начальнікаў калясьніцаў, і ўцёк народ у намёты свае.
І ваявалі Філістынцы, і перамаглі Ізраіля, так што кожны ўцёк у намёт свой. І параза гэтая была страшная, бо ў Ізраіля палегла трыццаць тысячаў пяхотнікаў.