2 ЦАРСТВАЎ 13:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Тамар пасыпала сабе галаву попелам, разадрала сукню сваю доўгую, палажыла рукі на галаву сваю, і пайшла, і галасіла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пасыпала Тамар попелам галаву сваю, і падрала каляровую вопратку, якую мела на сабе, і паклала рукі свае на галаву сваю, і так ішла і лямантавала. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна, пасыпаўшы сабе галаву попелам, разадраўшы сваю туніку, што спускалася да пят, і паклаўшы рукі на галаву сваю, пайшла, ідучы і галосячы. |
І схапіўся Давід за шаты свае, і разьдзёр іх, і [так зрабілі] ўсе людзі, якія [былі] з ім.
І сталася на трэці дзень, вось, чалавек прыйшоў з табару, з [атачэньня] Саўла, у падзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой. І прыйшоў ён да Давіда, і ўпаў на зямлю, і пакланіўся.
І сказаў ёй Абсалом, брат ейны: «Ці Амнон, брат твой, быў з табою? Цяпер сястра мая, супакойся, бо ён — брат твой. Не бяры гэтага да сэрца свайго». І засталася збалелая Тамар у доме Абсалома, брата свайго.
А Мардэхай даведаўся пра ўсё, што зрабілася, і разьдзёр Мардэхай шаты свае, і апрануў на сябе зрэбніцу і попел; і выйшаў на сярэдзіну гораду, і крычаў крыкам вялікім і голасным.
Але калі здалёк узьнялі яны вочы свае, не пазналі яго, і ўзьняўшы голас, плакалі, і разьдзёрлі яны адзеньне сваё, і пасыпалі попелам галовы свае.
Таксама ад яго зыйдзеш ты, і рукі твае [будуць] на галаве тваёй, бо ГОСПАД адкінуў тых, на якіх ты спадзявалася, і ты ня будзеш мець посьпеху з імі”».
Тады Егошуа разьдзёр адзеньне сваё і ўпаў на аблічча сваё на зямлю перад Каўчэгам ГОСПАДА, ён і старшыні Ізраіля, аж да вечара, і пасыпалі попелам галовы свае.
Адзін Бэн’ямінец уцёк з бою і прыйшоў у Шыло ў падзёртым адзеньні і з абсыпанай пылам галавою.