2 ЦАРСТВАЎ 12:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў ён дыядэму з галавы Мількома, вага ейная — талент золата, і камень каштоўны [на ёй], і была яна на галаве Давіда. І вынес ён з гораду вельмі вялікую здабычу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў Давід вянок цара іхняга з галавы ягонай, - а ў ім было золата талант і каштоўны камень, - і ўсклаў яго Давід на галаву сваю, і здабычы з горада вынес вельмі многа. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зняў ён дыядэму Мэлькома з галавы яго, вагой у талент золата, маючую вельмі каштоўны камень, які аздобіў галаву Давіда. І вынес ён з горада вельмі вялікую здабычу, |
І ўзяў Давід карону валадара іхняга з галавы ягонай; і знайшоў, што яна важыла талент золата, і быў на ёй камень каштоўны; і была яна на галаве ў Давіда. І здабычы вельмі шмат ён вынес з гораду.
І возьмеш срэбра і золата, і зробіш кароны, і ўложыш на галаву Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага,