Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 1:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказаў яму Давід: «Адкуль ты прыйшоў?» Ён сказаў яму: «Я ўцёк з табару Ізраіля».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў яму Давід: адкуль ты прыйшоў? І сказаў той: я ўцёк з табара Ізраільскага.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І Давід запытаўся ў яго: «Адкуль ты прыйшоў?» Ён адказаў яму: «Я ўцёк з лагера ізраэльскага».

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 1:3
5 Крыжаваныя спасылкі  

І сталася на трэці дзень, вось, чалавек прыйшоў з табару, з [атачэньня] Саўла, у па­дзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой. І прыйшоў ён да Давіда, і ўпаў на зямлю, і пакланіўся.


І сказаў яму Давід: «Што сталася? Распавядзі мне». Ён сказаў: «Людзі паўцякалі з месца бою, і шмат народу загінула, таксама Саўл і Ёнатан, сын ягоны, загінулі».


І ён пайшоў, і стаў перад гаспадаром сваім. І сказаў яму Элісэй: «Адкуль ты [прыйшоў], Гехазі?» Ён сказаў: «Слуга твой не хадзіў нікуды».


І сказаў яму Давід: «Чый ты і адкуль?» Ён сказаў: «Я — малады Эгіпцянін, слуга Амалекца. Кінуў мяне гаспадар мой, бо я захварэў тры дні таму.