Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 7:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І зрабіў Салямон у той час сьвята на сем дзён, і ўвесь Ізраіль з ім, царква вельмі вялікая, [якая сабралася] ад уваходу ў Хамат аж да ракі Эгіпецкай.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І зрабіў Саламон у той час сямідзённае сьвята, і ўвесь Ізраіль зь ім - сход вельмі вялікі, які сабраўся ад уваходу ў Эмат да ракі Егіпецкай;

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Такім чынам, у той час святкаваў Саламон сем дзён, і з ім увесь Ізраэль — вельмі вялікая супольнасць ад уваходу ў Эмат аж да ручая Егіпецкага.

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 7:8
19 Крыжаваныя спасылкі  

У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: «Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат:


І сабраўся да валадара Салямона ўсе Ізраільцяне ў месяцы Этанім на сьвята, якое ў сёмым месяцы.


І ў той час Салямон і ўвесь Ізраіль з ім, вялікая царква, што сабралася ад уваходу ў Хамат аж да ручая Эгіпецкага перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, сьвяткавалі сьвята сем дзён і сем дзён, разам чатырнаццаць дзён.


І сабралася ў Ерусаліме мноства народу спраўляць Сьвята Праснакоў у другі месяц, царква вельмі шматлікая.


І была радасьць вялікая ў Ерусаліме, бо ад дзён Салямона, сына Давіда, валадара Ізраіля, не было такога ў Ерусаліме.


І сабраліся да валадара ўсе людзі Ізраіля на сьвята, якое ў сёмы месяц.


У сёмым [месяцы], у пятнаццаты дзень месяца ў сьвята будзе ён ахвяроўваць сем дзён як ахвяру за грэх, так і цэласпаленьне, як ахвяру хлебную, так і алей.


А з боку заходняга — Мора Вялікае ад мяжы аж да месца насупраць уваходу ў Хамат. Гэта бок заходні.


Але, вось, Я ўзьніму на вас, дом Ізраіля, кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, народ, і яны будуць уціскаць вас ад уваходу ў Хамат аж да ручая Арабы”».


Было ж блізка сьвята юдэйскае, [сьвята] Намётаў.