Цяпер скіруйце сэрцы вашыя і душы вашыя, каб шукаць ГОСПАДА, Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню ГОСПАДУ Богу, каб прынесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА і сьвятое начыньне Божае ў Дом, які пабудаваны для імя ГОСПАДА».
2 ЛЕТАПІСАЎ 5:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прынесьлі сьвятары Каўчэг Запавету ГОСПАДА на месца ягонае, у Давір Дому, у Сьвятое Сьвятых, пад крылы херувімаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прынесьлі сьвятары каўчэг запавета Гасподняга на месца яго, у давір храма - у Сьвятое Сьвятых пад крылы херувімаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўнеслі святары каўчэг прымірэння Госпадавага на яго месца, у Дабір святыні, у святое з святых, пад крылы херубінаў, |
Цяпер скіруйце сэрцы вашыя і душы вашыя, каб шукаць ГОСПАДА, Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню ГОСПАДУ Богу, каб прынесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА і сьвятое начыньне Божае ў Дом, які пабудаваны для імя ГОСПАДА».
І ён сказаў лявітам, якія вучылі ўвесь Ізраіль і былі пасьвячоныя для ГОСПАДА: «Пастаўце Каўчэг Сьвяты ў Доме, які пабудаваў Салямон, сын Давіда, валадар Ізраіля. Ня будзе [ён] цяжарам на рамёнах вашых. Цяпер служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і народу Ягонаму, Ізраілю.
і сьвечнікі, і лямпы для запальваньня іх паводле пастановы перад Давірам — са шчырага золата;
І валадар Салямон і ўся грамада Ізраіля, якая сабралася пры ім перад Каўчэгам, ахвяроўвалі авечак і валоў, якіх нельга было палічыць і запісаць з прычыны мноства.
І былі херувімы з раскінутымі крыламі над месцам Каўчэгу, і херувімы ахіналі Каўчэг і насілы ягоныя.
І я паставіў там Каўчэг, у якім запавет ГОСПАДА, які заключыў Ён з сынамі Ізраіля».
І зьмераў даўжыню ягоную — дваццаць локцяў, а шырыня — дваццаць локцяў да пярэдняга боку сьвятыні. І ён сказаў мне: «Гэта Сьвятое Сьвятых».