І пакіне ГОСПАД Ізраіля дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраіля».
2 ЛЕТАПІСАЎ 33:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьвёў Манаса Юду і жыхароў Ерусаліму, каб рабілі горш за народы, якіх ГОСПАД выгубіў перад абліччам сыноў Ізраіля! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Манасія давёў Юдэю і жыхароў Ерусаліма да таго, што яны рабілі горш за тыя народы, якіх вынішчыў Гасподзь ад аблічча сыноў Ізраілевых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык Манаса давёў Юду і жыхароў Ерузаліма, што яны паводзілі сябе горш, чым усе пагане, якіх Госпад знішчыў перад сынамі Ізраэля. |
І пакіне ГОСПАД Ізраіля дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраіля».
І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхамі бацькі свайго і ў грэху ягоным, якім той увёў у грэх Ізраіля.
Таксама Манаса праліваў вельмі шмат крыві нявіннай, аж напоўніў ёю Ерусалім ад краю да краю, ня лічачы грахоў, у якія ўвёў Юду, робячы ліхоту ў вачах ГОСПАДА.
Аднак ГОСПАД не спыніў ярасьці гневу Свайго, які ўзгарэўся супраць Юды за ўсе зьнявагі, якімі гнявіў Яго Манаса.
бо прынізіў ГОСПАД Юду з прычыны Ахаза, валадара Ізраіля, бо ён разкелзаў Юду і нявернасьцю стаў няверным ГОСПАДУ.
І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА паводле ўсіх брыдотаў тых народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
і не дазволю, каб выступіла нага Ізраіля з зямлі гэтай, якую Я прызначыў бацькам вашым, калі толькі яны будуць захоўваць выкананьне ўсяго, што Я загадаў ім, увесь Закон, і пастановы, і суды, [дадзеныя] рукой Майсея».
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што вы збунтаваліся [больш], чым народы, якія вакол вас, і не хадзілі паводле пастановаў Маіх, і не выконвалі прысуды Мае, і нават не трымаліся судоў народаў, якія вакол вас,
Не паганьцеся ўсім гэтым, бо ўсім гэтым апаганілі сябе народы, якія Я выганю перад вамі.
Бо вы захоўваеце пастановы Омры і ўсе справы дому Ахава, і ходзіце паводле рады іхняй. Дзеля гэтага Я аддам цябе на спусташэньне і жыхароў тваіх — на насьмешку, і ты панясеш ганьбу народу Майго».
Народ гэта вялікі, шматлікі і высокі ростам, як сыны Анака, і зьнішчыў іх ГОСПАД перад абліччам [сыноў Амона], і яны пасяліліся на месцы іхнім.
І ўвёў Я вас у зямлю Амарэйцаў, якія жылі на тым баку Ярдану, і яны ваявалі супраць вас, і Я выдаў іх у рукі вашыя, і занялі вы зямлю іхнюю, і выбілі іх.