Шэляміт і браты ягоныя [былі] над усімі скарбніцамі рэчаў пасьвячоных, якія пасьвяцілі валадар Давід і галовы [дамоў] бацькоў, тысячнікі, сотнікі і князі войска.
2 ЛЕТАПІСАЎ 31:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А частку валадара з маёмасьці ягонай [ён прызначыў] на цэласпаленьні, на цэласпаленьні раніцаю і ўвечары, і на цэласпаленьні ў суботы і ў маладзікі, і на ўрачыстыя сьвяты, як напісана ў Законе ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вызначыў цар частку з маёмасьці сваёй на цэласпаленьне: на цэласпаленьні ранішнія і вячэрнія, і на цэласпаленьні ў суботы і ў новыя месяцы, і ў сьвяты, як напісана ў законе Гасподнім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А частка маёмасці цара прызначана была на ахвяры цэласпалення заўсёды раніцай і вечарам, таксама ў суботы, і ў дні маладзіка ды ва ўрачыстасці іншыя, як напісана ў законе Майсея. |
Шэляміт і браты ягоныя [былі] над усімі скарбніцамі рэчаў пасьвячоных, якія пасьвяцілі валадар Давід і галовы [дамоў] бацькоў, тысячнікі, сотнікі і князі войска.
бо Эзэкія, валадар Юды, даў для царквы тысячу валоў і сем тысячаў авечак, а князі далі для царквы тысячу валоў і дзесяць тысячаў авечак; і шмат сьвятароў асьвяціліся.
І даў Ёсія для сыноў народу, для ўсіх, што былі там, авечак, ягнятаў і маладых козаў, усё на ахвяру пасхальную, лікам трыццаць тысячаў, і тры тысячы валоў. Гэта [ён даў] з маёмасьці валадара.
А князь мае рупіцца пра цэласпаленьне, ахвяру хлебную і вадкую на сьвяты, маладзікі, суботы і на ўсе ўрачыстасьці дому Ізраіля. Ён робіць ахвяру за грэх, ахвяру хлебную, цэласпаленьні і ахвяры мірныя, каб ачысьціць дом Ізраіля.
У шосты дзень [ахвяруеце] восем бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,