Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 26:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 Шэляміт і браты ягоныя [былі] над усімі скарбніцамі рэчаў пасьвячоных, якія пасьвяцілі валадар Давід і галовы [дамоў] бацькоў, тысячнікі, сотнікі і князі войска.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 Шэламіт і браты ягоныя глядзелі за ўсімі скарбніцамі прысьвечаных рэчаў, якія прысьвяціў цар Давід і ўзначальцы сямействаў і тысячнікі, сотнікі і начальнікі войска.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 Той жа Сэлеміт ды яго браты пільнавалі ўсе скарбы асвячоных рэчаў, якія асвяціў цар Давід, і кіраўнікі родаў, і тысячнікі, і сотнікі ды кіраўнікі войска,

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 26:26
13 Крыжаваныя спасылкі  

І валадар Давід пасьвяціў таксама гэта для ГОСПАДА разам са срэбрам і золатам, якое забраў ён у-ва ўсіх упакораных народаў:


І вось, я ў нястачы сваёй падрыхтаваў для Дому ГОСПАДА золата сто тысячаў талентаў і срэбра тысяча тысячаў талентаў, а медзі і жалезу няма вагі, бо іх мноства. І дрэва, і камяні я падрыхтаваў, а ты яшчэ дадай да гэтага.


Таксама гэтае начыньне пасьвяціў валадар Давід для ГОСПАДА разам са срэбрам і золатам, якое ён узяў у-ва ўсіх народаў, у Эдома, у Маава, у сыноў Амона, у Філістынцаў і Амалека.


І браты ягоныя ад Элезэра: Рэхавія, сын ягоны, і Ішая, сын ягоны, і Ёрам, сын ягоны, і Зіхры, сын ягоны, і Шэляміт, сын ягоны.


З заваяваньняў і са здабычы яны пасьвячалі на падтрыманьне Дому ГОСПАДА.


А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, з сыноў Мэрары;


І, вось чэргі сьвятароў і лявітаў для ўсялякага служэньня ў Доме Божым. З табою ў-ва ўсёй працы ўсе [людзі] шляхетныя, мудрыя на ўсялякае служэньне. І князі, і ўвесь народ [гатовыя выканаць] усе словы твае».


І зрабілі лявіты і ўвесь Юда паводле ўсяго, што загадаў Егаяда сьвятар, і ўзялі кожны людзей сваіх, якія прыходзяць у суботу і якія адыходзяць у суботу, бо не адпусьціў Егаяда сьвятар чэргаў [лявітаў].


І прызначыў Эзэкія чэргі сьвятароў і лявітаў паводле чэргаў іхніх, кожнага паводле служэньня ягонага, сьвятароў і лявітаў для цэласпаленьняў і для ахвяраў мірных, каб паслугавалі, славілі і хвалілі ў брамах табараў ГОСПАДА.


сыноў прыдзьвернікаў: сыноў Шальлюма, сыноў Атэра, сыноў Тальмона, сыноў Аккува, сыноў Хатыты, сыноў Шавая, усіх — трыццаць дзевяць;


І яны захоўвалі пастановы Бога свайго і пастановы пра ачышчэньні, і [былі] сьпевакамі і прыдзьвернікамі паводле загаду Давіда і Салямона, сына ягонага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы