2 ЛЕТАПІСАЎ 29:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Эзэкія пачаў валадарыць, [маючы] дваццаць пяць гадоў, і дваццаць дзевяць гадоў валадарыў у Ерусаліме. А імя маці ягонай — Абія, дачка Захарыі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Эзэкія зацараваў у дваццаць пяць гадоў, і дваццаць дзевяць гадоў валадарыў у Ерусаліме; імя маці яго Авія, дачка Захара. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Эзэкія, маючы дваццаць пяць гадоў, стаў царом. Дваццаць дзевяць гадоў цараваў у Ерузаліме. Імя маці яго — Абі, дачка Захарыі. |
І шукаў ён Бога ў дні Захарыі, які разумеў відзежы Божыя; і ў тыя дні, калі ён шукаў ГОСПАДА, Бог даваў яму посьпех.
І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе, у Ерусаліме; але ня ўнесьлі яго ў магілы валадароў Ізраіля. І пачаў валадарыць Эзэкія, сын ягоны, пасьля яго.
Відзеж Ісаі, сына Амоса, які ён бачыў адносна Юды і Ерусаліму ў дні Узіі, Ётама, Ахаза і Эзэкіі, валадароў Юды.
Слова ГОСПАДА, якое было да Осіі, сына Бээры, у дні Узіі, Ёатама, Ахаза, Эзэкіі, валадароў Юды, і ў дні Ерабаама, сына Ёаша, валадара Ізраіля.
Слова ГОСПАДА, якое было да Міхея з Марэшэты ў дні Ётама, Ахаза і Эзэкіі, валадароў Юды, якое ён бачыў адносна Самарыі і Ерусаліму.