І таксама ў Ерусаліме паставіў Язафат [судзьдзяў] з лявітаў, са сьвятароў і з галоваў [дамоў] бацькоў Ізраіля для суду ГОСПАДА і для [вырашэньня] спрэчак. І яны вярнуліся ў Ерусалім.
2 ЛЕТАПІСАЎ 17:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І з імі лявітаў: Шэмаю, Нэтанію, Зэвадыю, Асаэля, Шэмірамота, Еганатана, Адонію, Товію і Тоў-Адонію, лявітаў, і з імі Элішаму і Егарама, сьвятароў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зь імі лявітаў: Шэмаю і Нэтанію, і Зэвадыю і Азаіла, і Шэмірамота і Ёнатана, і Аданію і Товію і Тоў-Аданію, і зь імі Элэшаму і Ёрама, сьвятароў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а з імі левітаў: Сямэю, і Натанію, і Забадзію, таксама Асаэля, і Сэмірамота, і Ёнатана, і Адонію ды Тобію — левітаў, і з імі святароў: Элісаму і Ёрама. |
І таксама ў Ерусаліме паставіў Язафат [судзьдзяў] з лявітаў, са сьвятароў і з галоваў [дамоў] бацькоў Ізраіля для суду ГОСПАДА і для [вырашэньня] спрэчак. І яны вярнуліся ў Ерусалім.
І ён сказаў лявітам, якія вучылі ўвесь Ізраіль і былі пасьвячоныя для ГОСПАДА: «Пастаўце Каўчэг Сьвяты ў Доме, які пабудаваў Салямон, сын Давіда, валадар Ізраіля. Ня будзе [ён] цяжарам на рамёнах вашых. Цяпер служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і народу Ягонаму, Ізраілю.
Бо вусны сьвятара павінны захоўваць веданьне, і закону шукаюць з вуснаў ягоных, бо ён — пасланец ГОСПАДА Магуцьцяў.