I прыйшлі тыя, чые імёны запісаныя ў дні Эзэкіі, валадара Юды, і разбурылі намёты іхнія, і [пабілі] мэунімаў, якіх знайшлі там, і палажылі на іх закляцьце аж да сёньняшняга дня, і жывуць на месцы іхнім, бо там была паша для чародаў іхніх.
2 ЛЕТАПІСАЎ 14:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І таксама намёты [пастухоў] статкаў яны зьнішчылі, і забралі мноства авечак і вярблюдаў, і вярнуліся ў Ерусалім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таксама і пастуховыя буданы пабурылі і забралі мноства статкаў дробнага быдла і вярблюдаў і вярнуліся ў Ерусалім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І разбурылі шалашы стадаў і забралі незлічонае мноства авечак і вярблюдаў, а затым вярнуліся ў Ерузалім. |
I прыйшлі тыя, чые імёны запісаныя ў дні Эзэкіі, валадара Юды, і разбурылі намёты іхнія, і [пабілі] мэунімаў, якіх знайшлі там, і палажылі на іх закляцьце аж да сёньняшняга дня, і жывуць на месцы іхнім, бо там была паша для чародаў іхніх.
I ўзялі яны статкі іхнія, вярблюдаў пяцьдзясят тысячаў, авечак дзьвесьце пяцьдзясят тысячаў, аслоў дзьве тысячы і душаў людзкіх сто тысячаў.
І пабілі яны ўсе гарады вакол Герару, бо напаў на іх жах перад ГОСПАДАМ; і рабавалі ўсе гарады, бо шмат здабычы было ў іх.
І ўзялі ў палон сыны Ізраіля жанчынаў Мадыянскіх і дзяцей іхніх. І ўсю жывёлу іхнюю, і ўсе статкі іхнія, і ўсю маёмасьць іхнюю забралі,
І ўзяў Давід усе авечкі і быдла, і гналі іх перад ім, і казалі: «Вось здабыча Давіда!»