2 КАРЫНФЯНАЎ 7:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не на асуджэньне кажу, бо я раней сказаў, што вы ў сэрцах нашых, каб разам і памерці, і жыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не на асуду кажу; бо я раней сказаў, што вы ў сэрцах нашых, так каб разам і памерці і жыць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кажу гэта не на асуджэнне; бо казаў ужо, што вы ў нашых сэрцах, каб разам памерці і разам жыць. |
Я ахвотна буду выдаткоўваць [сваё] і аддаваць сябе за душы вашыя, нават калі, любячы вас шмат больш, я менш люблены вамі.
Дзеля гэтага я і пішу гэтае, адсутны, каб, прысутны, ня дзейнічаў сувора паводле ўлады, якую даў мне Госпад на збудаваньне, а не на руйнаваньне.
Таму, калі я і пісаў да вас, дык не дзеля таго, хто пакрыўдзіў, і не дзеля таго, хто пакрыўджаны, але каб выявілася вам дбайнасьць нашая пра вас перад Богам.
як справядліва мне думаць адносна ўсіх вас, бо я маю вас у сэрцы як у путах маіх, так і ў абароне, і ў сьцьвярджэньні Эвангельля, вас, якія ўсе — удзельнікі са мною ў ласцы.
Гэтак мы, рупячыся пра вас, пажадалі перадаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любымі.