Тады прыходзьце і спрачайцеся са Мною, — кажа ГОСПАД. Хоць бы грахі вашыя былі, як пурпур, як сьнег стануцца белымі; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, стануцца як воўна.
1 ЯНА 5:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усякая няправеднасьць ёсьць грэх, але ёсьць грэх не на сьмерць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усякая няпраўда ёсьць грэх, але ёсьць грэх не на сьмерць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожнае беззаконне ёсць грэх, аднак ёсць грахі, што не на смерць. |
Тады прыходзьце і спрачайцеся са Мною, — кажа ГОСПАД. Хоць бы грахі вашыя былі, як пурпур, як сьнег стануцца белымі; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, стануцца як воўна.
Усе словы, якія я загадваю вам, захоўвайце і выконвайце. Не дадавайце да іх і не адымайце ад іх.
Дык захоўвайце і выконвайце тое, што загадаў вам ГОСПАД, Бог ваш, і не адхіляйцеся ані ўправа, ані ўлева.
пасьля пажаданьне, зачаўшы, нараджае грэх, а грэх, як яго давесьці да канца, спараджае сьмерць.
Дзеткі мае! Пішу вам гэтае, каб вы не грашылі, а калі хто зграшыў, маем Абаронцу перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка.
Калі хто ўбачыў брата свайго, які грашыць грэхам не на сьмерць, няхай просіць [за яго], і [Бог] дасьць жыцьцё таму, які грашыць не на сьмерць. Ёсьць грэх на сьмерць, не кажу, каб адносна такога ён маліўся.