І ўзялі яны бычка, якога ён даў ім, і падрыхтавалі, і клікалі імя Баала ад раніцы аж да паўдня, кажучы: «Баал, адкажы нам!» Але не было ані голасу, ані адказу. І яны скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
1 ЦАРСТВАЎ 5:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі на другі дзень Ашдодцы ўсталі рана, вось, Дагон ляжаў абліччам на зямлі перад Каўчэгам Божым. І паднялі яны Дагона, і паставілі на месца ягонае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсталі Азацяне рана на другі дзень, і вось, Дагон ляжыць тварам сваім да зямлі перад каўчэгам Гасподнім. І ўзялі яны Дагона і зноў паставілі яго на сваё месца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі на другі дзень азотцы ўсталі, вось, Дагон ляжаў на зямлі, схіліўшыся перад каўчэгам Божым; і паднялі яны Дагона, і паставілі на сваё месца. |
І ўзялі яны бычка, якога ён даў ім, і падрыхтавалі, і клікалі імя Баала ад раніцы аж да паўдня, кажучы: «Баал, адкажы нам!» Але не было ані голасу, ані адказу. І яны скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
Асаромяцца ўсе, што балванам служаць, што ідаламі сваімі хваляцца. Пакланіцеся Яму, усе богі!
I Я прайду па зямлі Эгіпецкай у гэтую ноч, і заб’ю кожнага першароднага ў зямлі Эгіпецкай, ад чалавека аж да скаціны, і над усімі багамі Эгіпту Я ўчыню суды. Я — ГОСПАД.
Цяжар адносна Эгіпту. Вось, ГОСПАД нясецца на лёгкім воблаку і ўваходзіць у Эгіпет. І задрыжаць ідалы Эгіпецкія перад абліччам Ягоным, і сэрца Эгіпту растопіцца ў грудзях ягоных.
А хто бедны, бярэ дрэва, якое не гніе, шукае спраўнага майстра, каб зрабіў ідала, які не пахісьнецца.
І ўмацоўвае майстар залатара, той, які б’е молатам, — таго, які куе на кавадле, і кажа пра злучэньне: «Добрае яно», і ўмацоўвае цьвікамі, каб не хісталася.
падымаюць яго на плечы і носяць, і стаўляюць яго на месцы ягоным; і ён стаіць, і з месца свайго ня рухаецца, а калі хто кліча яго, не адказвае і ад бяды не ратуе.
Страшны будзе ГОСПАД для іх, бо схуднеюць усе богі зямлі, і паклоніцца Яму кожны на месцы сваім, усе астравы народаў.
І духі нячыстыя, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі, кажучы: «Ты — Сын Божы!»
Зрабіце выявы болек і выявы мышэй, якія нішчаць зямлю, і аддайце славу Богу Ізраіля, каб Ён адхіліў руку Сваю ад вас, ад багоў вашых і ад зямлі вашай.