Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 31:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўбачылі Ізраільцяне, што жылі на другім баку раўніны і на тым баку Ярдану, што войска Ізраіля ўцякло і што загінулі Саўл і сыны ягоныя, і яны пакінулі гарады свае, і паўцякалі. І прыйшлі Філістынцы, і абжыліся ў іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ізраільцяне, якія жылі ў даліне і за Ярданам, бачачы, што людзі Ізраільскія пабеглі і што памёр Саўл і сыны ягоныя, пакінулі гарады свае і зьбеглі, а Філістымляне прыйшлі і заселі ў іх.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А ізраэльцы, што жылі на другім баку раўніны і на тым баку Ярдана, убачыўшы, што войска Ізраэля ўцякло і што загінулі Саўл і сыны яго, пакінулі свае гарады і паўцякалі. І прыйшлі філістынцы, і абжыліся там.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 31:7
8 Крыжаваныя спасылкі  

І Я спустошу зямлю гэтую, аж будуць дзівіцца ворагі вашыя, якія заселяць яе.


А для тых, хто з вас застанецца, Я спашлю страх у сэрцы іхнія ў зямлі ворагаў іхніх. Будзе палохаць іх шум лістка, што ляціць, і будуць уцякаць, як ад мяча; і хоць ніхто ня будзе за імі гнацца, і будуць падаць.


Плады зямлі тваёй і ўвесь набытак твой зьесьць народ, якога ня ведаеш, і будзеш ты толькі крыўджаны і прыгнятаны ўсе дні.


І рука Мадыянцаў цяжэла над Ізраілем. І сыны Ізраіля [ад страху] перад Мадыянцамі парабілі сабе сховішчы і пячоры ў гарах і ўмацаваныя месцы.


І ўбачылі ваяры Ізраіля, што яны ў небясьпецы, а народ быў вымучаны, і пахаваліся народ у пячорах, шчылінах, скалах, ямах і ярах.


А [некаторыя] Гебраі пераправіліся праз Ярдан у зямлю Гада і ў Гілеад. А Саўл быў яшчэ ў Гільгале, і ўвесь народ, які быў пры ім, дрыжаў [ад страху].


У той дзень загінулі разам Саўл і тры сыны ягоныя, і збраяносец ягоны, і ўсе людзі ягоныя.


Назаўтра прыйшлі Філістынцы рабаваць забітых і знайшлі Саўла і трох сыноў ягоных, што ляжалі на ўзгорышчы Гільбоа.